Collage: Zani Arkadina

Collage: Zani Arkadina

Ахова для беларускіх адмаўленцаў па меркаваннях сумлення, такіх як Віталь Дварашын і Мікіта Свірыд

якія знаходзяцца пад пагрозай дэпартацыі ў Беларусь

СУМЕСНЫ ПРЭС-РЭЛІЗ

(29.07.2024) Літва павінна бараніць беларускіх адмаўленцаў па меркаваннях сумлення і дэзерціраў, надаваць ім адэкватную прававую абарону і прадухіляць іх дэпартацыю!

Арганізацыі-падпісанты выказваюць сур’ёзную занепакоенасць пагрозай неадкладнай дэпартацыі беларускага адмаўленца па меркаваннях сумлення Віталя Дварашына і дэзерціра Мікіту Свірыда літоўскімі ўладамі ў Беларусь, дзе ім пагражае пераслед, турэмнае зняволенне і смяротнае пакаранне. Мы патрабуем неадкладных дзеянняў ад літоўскіх уладаў, каб перадухіліць дэпартацыі адмаўленцаў па меркаваннях сумлення назад у Беларусь і даць статус палітычнага уцекача ў Літве, дзе яны шукалі аховы.

Беларускі адмаўленец па меркаваннях сумлення Віталь Дварашын,[1] як і іншыя беларускія просьбіты палітычнага прытулку ў Літве, быў абвешчаны "пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы" ў 2023 годзе пасля сямі гадоў жыцця ў краіне. Пасля ён знаходзіўся ў адзіночным зняволенні ў лагеры для ўцекачоў і яму было адмоўлена ў прытулку 29 траўня 2024 года на падставе таго, што яму не пагражае небяспека ў Беларусі. 13 чэрвеня 2024 года ён пазбег арышту і неадкладнай дэпартацыі, пойдучы ў падполле ў роспачы і жаху.

Беларускаму дэзерціру Мікіту Свірыду[2] было адмоўлена ў палітычным прытулку 20 лістапада 2023 года, і хоця ён падаў апеляцыю, як і Віталь, яму не дазволілі прадставіць на судовых слуханнях Вярхоўнага суда сваю справу і свае меркаванне, што выклікае сур’ёзную занепакоенасць з-за ўвядзення смяротнага пакарання ў Беларусі за дэзерцірства. Таму ён адчайна шукае спосабы абараніць сваё жыццё і сваю свабоду.

Мы заклікаем літоўскія ўлады перадухіліць дэпартацыі Віталя Дварашына і Мікіты Свірыда - і ўсіх іншых дэзерціраў, ухілістаў і адмаўленцаў - у Беларусь любымі сродкамі і прадаставіць ім адэкватную міжнародную абарону.

Як паведаміла Адмысловы дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, спадарыня Анаіс Марын, на апошняй Радзе па правах чалавека ААН,[3] сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае сур’ёзную занепакоенасць і таму краіна не з’яўляецца бяспечнай для адмаўленцаў па меркаваннях сумлення, дэзерціраў і супраціўнікаў вайны. Адмысловы дакладчык ААН таксама падкрэсліла, што "ўрад [Беларусі] працягвае актыўна падтрымваць вайсковую агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны".[4]

Мы занепакоены тым, што літоўскія ўлады не ўлічваюць гэтай інфармацыі і лічаць, што вяртанне дэзерціраў і адмаўленцаў па сумленні ў Беларусь бяспечнае. "Гэта не так", - тлумачыць Вольга Карач з Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятываў "Наш дом", - "Віталь Дварашын і Мікіта Свірыд сутыкнуцца з пераследам і турэмным зняволеннем, калі іх сілком вернуць у Беларусь. Для дэзерціраў, такіх як Мікіта, нават смяротнае пакаранне з’яўляецца законным. Іх дэпартацыю ў Беларусь патрэбна перадухіліць любымі сродкамі".

Апроч таго, мы глыбока занепакоены тым, што Дэпартамент міграцыі Літвы не лічыць важнымі справаздачы Праўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.[5]

Крымінальная адказнасць за ўхіленне ад вайсковай службы,[6] сістэматычныя парушэнні права на адмову ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення і ўвядзенне смяротнага пакарання для дэзерціраў з’яўляюцца пераканаўчымі доказамі таго, што Беларусь не з’яўляецца бяспечнай краінай для адмаўленцаў па сумленні.

У сувязі з гэтым, арганізацыі-падпісанты заклікаюць Літву неадкладна перадухіліць дэпартацыі беларускіх дэзерціраў і адмаўленцаў па меркаваннях сумлення і прадаставіць ім адэкватную абарону.

Як падкрасливаецца ў Кіраўніцтве УВКУ ААН па міжнароднай абароне, асобы, што адмаўляюцца ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення, маюць права на статус палітычнага уцекача, калі ім пагражае пераслед у краіне паходжання,[7] і гэта ў поўнай меры ставіцца да беларускіх адмаўленцаў па меркаваннях сумлення.

Права на адмову ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення з’яўляецца неадымным правам чалавека на волю думкі, сумлення і рэлігіі (таксама замацавана ў Хартыі Еўрапейскага Звязу пра асноўныя правы, артыкул 10 - Воля думкі, сумлення і рэлігіі). Таксама варта напомніць, што ў Беларусі існуе высокая рызыка закліку і мабілізацыі ў падтрымку ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, што з’яўляецца парушэннем міжнароднага права.

Арганізацыі-падпісанты заклікаюць Літву і іншыя краіны Еўрапейскага Звязу прадаставіць поўную абарону адмаўленцам па меркаваннях сумлення і дэзерцірам, якія бягуць з Беларусі, дзе іх пераследуюць і не прызнаюць іх права на адмову ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення, і заклікаюць еўрапейскія інстытуты забяспечыць поўную рэалізацыю права на адмову ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення ўва ўсіх краінах-чальцах.

 

***

Для атрымання дадатковых звестак па ўзгаданых індывідуальных справах:

Виталий Дворяшин: https://news.house/de/62206

Никита Свирид: https://news.house/62216

***

Арганізацыі-падпісанты:

  • Connection e.V. – Германія
  • Our House
  • War Resisters’ International (WRI) 
  • European Bureau for Conscientious Objection (EBCO) 
  • International Fellowship of Reconciliation (IFOR) 
  • Pressenza International
  • International Peace Bureau (IPB)
  • Peace Tax International (CPTI) – Великобритания
  • Internationale der Kriegsdienstgegner*innen (IDK) – Германія
  • Movimento Internazionale della Riconciliazione – Італія
  • Center on Conscience & War – ЗША
  • BOCS Civilization Planning Foundation – Венгрыя
  • Vrede vzw – Бельгія
  • Centre pour l’Action Non-violente – Швейцарыя
  • Begegnungszentrum für aktive Gewaltlosigkeit – Аўстрыя
  • Kerk en Vrede – Нідэрланды
  • Sudanese Organization for Nonviolence and Development (SONAD) – Судан
  • Association of Greek Conscientious Objectors – Грэцыя
  • Arbeitsstelle Frieden und Umwelt der Evangelischen Kirche der Pfalz (Protestantische Landeskirche) – Германія
  • Internationaler Versöhnungsbund, österreichischer Zweig – Аўстрыя
  • Pax Christi Flanders – Бельгія
  • Aseistakieltäytyjäliitto - The Finnish Union of Conscientious Objectors (AKL) – Фінляндыя
  • Giuristi Democratici – Італія
  • Leuven Peace Movement – Бельгія
  • Belgian Coalition Stop depleted uranium weapons – Бельгія
  • Center for Global Nonkilling – Швейцарыя
  • Un Ponte Per – Італія
  • Conscientious Objection Watch – Турцыя
  • Vredesactie – Бельгія
  • Flüchtlingsrat Schleswig-Holstein e.V. – Германія
  • Komitee für Grundrechte und Demokratie e.V. – Германія
  • Deutsche Friedensgesellschaft - Vereinigte KriegsdienstgegnerInnen (DFG-VK) – Германія
  • Stephan Brües, Ko-Vorsitzender Bund für Soziale Verteidigung (BSV) – Германія
  • Forum gewerkschaftliche Linke Berlin – Германія
  • Centro Studi Sereno Regis – Італія
  • Pax Christi Italia – Італія
  • Arbeitskreis Internationalismus der IG Metall Berlin – Германія
  • Lebenshaus Schwäbische Alb - Gemeinschaft für soziale Gerechtigkeit, Frieden und Ökologie e.V. – Германія
  • ACAT – Германія
  • Initiative Solidarität für Pazifistaus Osteuropa – Германія
  • ACAT – Швейцарыя
  • Hessischer Flüchtlingsrat – Германія
  • Internationaler Versöhnungsbund, deutscher Zweig – Германія
  • Frauennetzwerk für Frieden – Германія
  • Federal Association of Vietnamese Refugees in the Federal Republic of Germany – Германія
  • Forum Friedensethik in der Evangelischen Landeskirche in Baden (FFE) – Германія
  • Grazer Initiative für Frieden und Neutralität (GIFFUN) – Аўстрыя
  • Pax Christi Rottenburg-Stuttgart – Германія
  • Graswurzelrevolution – Германія
  • Netzwerk Friedenskooperative – Германія
  • International Physicians for the Prevention of Nuclear War (IPPNW) – Германія
  • NaturFreunde Deutschlands – Германія
  • SOS Balkanroute – Аўстрыя
  • Vienna Voice – Аўстрыя
  • LINKS-Wien – Аўстрыя
  • Grüne Alternative e.V – Германія
  • The Movement of Conscientious Objectors (MCO) – Расія
  • Quakers Gent, Бельгія
  • Aktionsgemeinschaft Dienst für den Frieden (AGDF) Германія
  • Ukrainian Pacifist Movement - Украина
  • Center for Nonviolent Action - Швейцарыя

[1] https://en.connection-ev.org/article-4206

[2] https://en.connection-ev.org/article-4203

[3] на последнем Совете по правам человека ООН

[4] A/HRC/56/65, par 14. https://undocs.org/Home/Mobile?FinalSymbol=A%2FHRC%2F56%2F65&Language=E&DeviceType=Desktop&Lang

[5] Administrative Case No. eA-2053-789/2024 of 23 July 2024, the Lithuanian Migration Department.  https://news.house/62606

[6] “Evasion from call-up to military service on the mobilization (Art. 434), evasion of regular call-up to active military service (Art. 435), failure of a reservist or person liable for military service to appear for military training or special classes (Art. 436), avoidance of military registration by a conscript or person liable for military duty (Art. 437).” European Bureau for Conscientious Objection, Annual report, p. 46-47. https://ebco-beoc.org/sites/ebco-beoc.org/files/2024-05-15-EBCO_Annual_Report_2023-24.pdf

[7] UNHCR, Guidelines on International Protection No.10: Claims to refugee status related to military service within the context of Article 1A(2) of the 1951 Convention and/or 1967 Protocol relating to the Status of Refugees.

https://www.unhcr.org/sites/default/files/legacy-pdf/529efd2e9.pdf

СУМЕСНЫ ПРЭС-РЭЛІЗ. 29 ліпеня 2024 г.

Keywords:    ⇒ Asyl   ⇒ Belarus   ⇒ Kriegsdienstverweigerung   ⇒ Menschenrechte